Вы тут

Закладзены Прэзідэнтам Беларусі на суботніку яблыневы сад перададуць пад апеку школьнікаў


Закладзены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас рэспубліканскага суботніка яблыневы сад перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Беларускі лідар прымаў удзел у суботніку на сваёй малой радзіме, дзе займаўся пасадкай яблынь.

«Мы гэта робім, каб потым школьнікам перадаць. Каб яны тут даглядалі і вынікі сваёй працы забіралі сабе. Як я казаў, у кожнай школы павінен быць свой прысядзібны ўчастак, дзе можна пакалупацца і па зямлі пахадзіць, рукамі дакрануцца. Каб дуры было менш у галаве. Гэтыя школьнікі ў якасці свайго прысядзібнага ўчастка будуць працаваць тут», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што раней на землях пад закладзеным садам былі сялянскія надзелы. Але зараз ужо вясковыя сядзібы выкарыстоўваюцца ў асноўным як дачы, а цяперашнія ўладальнікі і спадчыннікі задзейнічаюць пад агароды толькі невялікую частку зямлі.

«Гэта была пустэча. Мы яе распрацавалі. Каб не прападала, вырашылі асобнымі гатункамі высадзіць яблыні», — расказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.