Вы тут

Лукашэнка прапанаваў фермеру-айцішніку ўзяць калгас і расказаў, чым беларускія яблыкі лепшыя за польскія


Беларускія яблыкі лепшыя і чысцейшыя за польскія. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам у час рэспубліканскага суботніка. Гэты дзень кіраўнік дзяржавы правёў на сваёй малой радзіме, закладваючы яблыневы сад, які потым перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

Адным з удзельнікаў прэзідэнцкага суботніка стаў Ігар Абрамчык, кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Спартан-Агра» Маладзечанскага раёна.

«Фермер, працавік. Дарэчы, не аграрый», — адрэкамендаваў яго перад журналістамі кіраўнік дзяржавы.

«Не, не аграрый. Інжынер-эканаміст. БДУІР. Але ўсё роўна на зямлі», — пацвердзіў фермер.

«Айцішнік», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка і ўдакладніў, ці ёсць у маладога аграрыя вясковыя карані.

Аказалася, што сапраўды ёсць, і ў вёсцы ж Ігар правёў некалькі першых школьных гадоў.

«Калі нарадзіўся на зямлі, яно і цягне туды — да гэтай зямлі. Каб дакрануцца», — зрабіў вывад Прэзідэнт і адразу перавёў размову ў практычную плоскасць. Спытаў, колькі ў фермера гектар.

«100 на сёння. Крыху расцём», — адказаў Ігар Абрамчык, які і сам працуе ў сферы садоўніцтва.

«Мы можам табе калгас даць, — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я табе раю, пакуль не разабралі, добрую гаспадарку ўзяць. Тут землі нядрэнныя».

«Шчыра прызнаюся, я ніколі не займаўся раней садоўніцтвам. Гэта ўжо, будучы Прэзідэнтам, я пачаў крыху ў гэта ўнікаць. Таму што завозім яблыкі па імпарту, асабліва польскія. А ў яго (фермера. — Заўв. БелТА) яблыкі лепшыя за любыя польскія. Але галоўнае, што яны чысцейшыя. Бо ён ведае, што калі ён гадасць на рынак паставіць, — мы з яго спытаем. Ён ведае, што трэба ад душы працаваць.Таму што спытаюць.»

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.