Вы тут

Журналісты недапрацавалі! Лукашэнка пасля пасадкі яблынь запрасіў прадстаўнікоў СМІ на сячэнне дроў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рэспубліканскі суботнік на малой радзіме, дзе закладвалі яблыневы сад. Да работы кіраўнік дзяржавы запрасіў усіх удзельнікаў мерапрыемства, у тым ліку журналістаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

Гэта прынцып Прэзідэнта: Тыя, хто штодзень працуюць побач, на суботніку мяняюць мікрафоны і камеры на граблі і лапаты. А пасля кіраўнік дзяржавы палічыў, што журналісты недапрацавалі, і запрасіў усіх пасекчы дровы. Майстар-клас адбыўся — данагрузіліся.

Як паведамлялася БелТА, у ходзе цяперашняга суботніка з удзелам кіраўніка дзяржавы высаджана 225 дрэў пяці сартоў. Усяго ж пладовы сад складаецца з 411 яблыневых дрэў. Цяпер яго перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў, якія не толькі будуць даглядаць дрэвы, але і змогуць у канцы лета і восенню ў прамым сэнсе слова есці плён сваёй працы.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.