Вы тут

Палац грамадзянскіх абрадаў у Мінску часова не будзе прымаць заявы на рэгістрацыю шлюбу


У Мінску Палац грамадзянскіх абрадаў у сувязі з правядзеннем рамонтных работ пераязджае ў іншае памяшканне. У яго работу ўнесены змяненні, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Па 27 красавіка тут ажыццяўляюць толькі прыём грамадзян, звязаны з урачыстай рэгістрацыяй заключэння шлюбу па папярэдне пададзеных заявах. «У выпадку неабходнасці падачы заявы на рэгістрацыю заключэння шлюбу вы маеце права звярнуцца ў любы з аддзелаў загса горада Мінска. Для атрымання звестак з запісу акта грамадзянскага стану (даведак, паўторных пасведчанняў) рэкамендуем звярнуцца ва ўказаны перыяд у сектар архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама па пр.Пушкіна, 42», — распавялі ва ўпраўленні.

Палац грамадзянскіх абрадаў з 30 красавіка будзе знаходзіцца па адрасе: пр. Пераможцаў, 59А (гасцініца «Вікторыя»).

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.