Вы тут

Дзеянні пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі адпрацаваў асабовы склад в/ч 7404


З асабовым складам падраздзяленняў вайсковай часці 7404 правялі тактыка-спецыяльныя заняткі па тэме «Дзеянні сіл злучэння ў правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі». Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўнутраных войсках.


Фота БелТА

Паведамляецца, што падчас вучэнняў камандзіры прадэманстравалі свае навыкі правільна ацэньваць абстаноўку, прымаць мэтазгодныя рашэнні, кіраваць ваеннаслужачымі падчас правядзення марша і пры ўскладненні абстаноўкі.

Байцы адпрацавалі практычныя навыкі па блакаванні раёна, пошуку і спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў, адбіцці нападу на калону падчас маршу і арганізацыі аховы месца часовай дыслакацыі. Паралельна падраздзяленні тылавога забеспячэння разабралі пытанні разгортвання лагера, пункта гаспадарчага забеспячэння і арганізацыі харчавання ў палявых умовах.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.