Вы тут

На Салігоршчыне добраўпарадкавалі магілу журналіста-партызана Міхаіла Барашкава


На працягу доўгіх гадоў супрацоўнікі рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр» праводзяць суботнік у вёсцы Камсамолец Доўгаўскага сельсавета, каб напярэдадні Радаўніцы і прафесійнага свята Дня друку прывесці ў парадак месца пахавання рэдактара падпольнай газеты «Звязда» Міхаіла Барашкава і двух невядомых партызан, пахаваных побач з ім.


Як паведамляюць супрацоўнікі перыядычнага выдання, для іх і папярэднікаў, якія працавалі ў рэдакцыі раёнкі раней і перадалі «эстафету памяці», гэта не проста традыцыя, а справа гонару. Калегі з «Шахцёра» па праве ганарацца тым, што Міхаіл Барашкаў і яго паплечнікі, якім прыйшлося выпускаць газету ў ваенных умовах, не склалі свае паўнамоцтвы, не схаваліся ў такі страшны для ўсёй краіны час, а працягвалі годна выконваць сваю працу.

Падчас суботніка супрацоўнікі раёнкі навялі парадак на месцы пахавання, прыбралі смецце, пафарбавалі магільныя бардзюры, агароджу, падсыпалі пясок на магілкі.

Звяздоўцы дзякуюць калегам за памяць! 

Вераніка КАНЮТА

Фота супрацоўнікаў газеты «Шахцёр»

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.