Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў і ветру аб’яўлены ў Беларусі на 22 красавіка


Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў і ветру аб’яўлены ў Беларусі на 22 красавіка. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

У панядзелак будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай у многіх раёнах моцныя ападкі. Месцамі навальніцы. Вецер паўночны, днём з пераходам на заходні ўмераны да парывістага, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі-моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, па ўсходзе — да плюс 9 градусаў. Удзень чакаецца плюс 3-9 градусаў, а ў паўднёвых і паўночна-ўсходніх раёнах — плюс 10-12 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.