Вы тут

Белгідрамет: узровень вады на Прыпяці ў Петрыкава на 20 см перавышае небяспечную высокую адзнаку


Узровень вады на Прыпяці ў Петрыкава на 20 см перавышае небяспечную высокую адзнаку. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-7 см назіраецца на Заходняй Дзвіне ў аграгарадка Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў — Лоеў і на асобных іх прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-28 см за суткі. Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана. Узровень вады на 20 см перавышае небяспечную высокую адзнаку на Прыпяці ў Петрыкава, тут адзначаецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 3 см за суткі», — распавялі ў Белгідрамеце.

Паводле звестак МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.

Тэмпература вады ў рэках складае ад плюс 3,8 да плюс 14 градусаў, а ў вадаёмах — ад плюс 7,7 да плюс 11 градусаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.