Вы тут

Беларусы занялі 4-е месца на турніры па пляжным футболе ў Санкт-Пецярбургу


Каманда Беларусі заняла 4-е месца на перадсезонным турніры па пляжным футболе «Вясновы Пецярбург», паведамляе БелТА.


У сённяшняй сустрэчы за трэцяе месца беларусы ўступілі ў серыі пасляматчавых пенальці «Лексу» з Санкт-Пецярбурга. Па ходзе паядынку беларускія «пляжнікі» доўга выйгравалі, потым уступалі, але ў выніку гульнявы час завяршыўся ўнічыю — 5:5. У нашай камандзе мячы забілі Уладзімір Усціновіч, Антон Акуліч, Юрый Пятроўскі, Станіслаў Прыгажаеў і гуляючы трэнер Вадзім Бокач. У серыі пенальці поспех быў на баку «Лекса» — 6:5.

На папярэднім этапе беларуская дружына атрымала дзве валявыя перамогі: над маскоўскім клубам «Строгіна» — 5:3 (галы ў беларусаў забілі: Андрэй Вадаевіч — 3, Вадзім Бокач, Юрый Пятроўскі) і «Саратавым» 6:4 (Вадзім Бокач — 2, Раман Фамін, Мікіта Скавародзін, Уладзіслаў Кананенка, Іван Канстанцінаў). Акрамя таго, беларусы ўступілі чэмпіёну Расіі піцерскаму «Крышталю» — 3:6 (Юрый Пятроўскі — 2, Вадзім Бокач) і самарскім «Крылам Саветаў» — 4:6 (Раман Фамін −2, Ягор Мурашка — 2).

Сёння ў галоўным фінале «Крышталь» з беларусамі Ігарам Брішцелем і Алегам Гапонам у складзе згуляе са зборнай Расіі.

У гульні за 9-е месца маскоўскі ЦСКА разграміў «Саратаў» з лікам 5:1, адзін з мячоў у складзе пераможцаў забіў беларус Ягор Гардзецкі. У матчы за 7-ю выніковую пазіцыю «Краснадар-ЮМР», які трэніруе настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі іспанец Нікалас Альварада, уступіў у серыі пенальці «Строгіна» — 5:6, вароты краснадарскага клуба абараняе галкіпер беларускай зборнай Міхаіл Аўгустаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.