Вы тут

Больш за 3,8 тыс. вакансій прадставяць прадпрыемствы Гродзенскай вобласці на маладзёжным кірмашы вакансій


Больш за 3,8 тыс. вакансій прадставяць прадпрыемствы Гродзенскай вобласці на маладзёжным кірмашы вакансій з 22 па 26 красавіка. Аб гэтым БелТА расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.


«З 22 па 26 красавіка ў Гродзенскай вобласці пройдуць рэгіянальныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага кірмаша вакансій, мэта якога — садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час і выпускнікоў навучальных устаноў. У Гродне і Лідзе кірмаш вакансій будзе праходзіць на працягу трох дзён, у іншых рэгіёнах — не менш за два. Усяго каля 300 наймальнікаў прадставяць больш за 3,8 тыс. вакансій», — адзначылі ў камітэце. Так, сярод удзельнікаў кірмашу будуць прадпрыемствы «Гродна Азот», «Гроднапрамбуд», «Белкард», Гродзенскае абласное спажывецкае таварыства, ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» і іншыя.

У час кірмашу вакансій маладыя людзі змогуць азнаёміцца з рознымі варыянтамі працоўнай занятасці. Гэта праца ў складзе студэнцкіх атрадаў, працаўладкаванне на вольныя працоўныя месцы, а таксама часовыя дадаткова створаныя працоўныя месцы, арганізаваныя за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, на якіх змогуць атрымаць свой першы досвед працоўнай дзейнасці навучэнцы школ і гімназій з 14 гадоў.

«На кірмашы ў рабят будзе магчымасць пагутарыць з наймальнікамі, даведацца больш аб якім-небудзь прадпрыемстве, заробку, умовах працы, пракансультавацца па пытаннях працаўладкавання, атрымаць тлумачэнні па заканадаўстве, якое рэгулюе занятасць моладзі, прайсці прафесійнае тэсціраванне для вызначэння далейшай кар’ернай траекторыі. Для навучэнцаў арганізуюць працу кансультацыйных пунктаў, тэматычныя мерапрыемствы, майстар-класы, дэманстрацыю відэаролікаў і прэзентацый», — дадалі ў профільным камітэце.

Графік правядзення маладзёжнага кірмашу вакансій у раёнах вобласці размешчаны на сайце камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.