Вы тут

Каля 30 міжурадавых пагадненняў плануецца падпісаць падчас візіту Эрдагана ў Ірак


Каля 30 міжурадавых пагадненняў плануецца падпісаць падчас візіту ў Ірак прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана, які мае адбыцца 22 красавіка. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Hurriyet.


Найбольш важныя дамоўленасці будуць датычыцца сумесных намаганняў па ачыстцы поўначы Ірака ад тэрарыстычнай Рабочай партыі Курдыстана (РПК, забаронена Анкарай). Паведамляецца, што на перагаворах у Багдадзе і ў Эрбіле ў Ірацкім Курдыстане таксама плануецца абмеркаваць структуру і пытанні функцыянавання сумеснага аператыўнага цэнтра па барацьбе з тэрарызмам, стварэння пастаянных турэцкіх баз на поўначы Ірака на глыбіню 30-40 км і зоны бяспекі ў раёнах Хакурк, Меціна. Зах і Гара, дзе размешчаны асноўныя базы РПК.

У Турцыі візіту Эрдагана ў Ірак надаецца вялікая ўвага ў кантэксце агучаных раней планаў канчаткова вырашыць пытанне з тэрарыстамі ля паўднёвых меж. Па паведамленнях мясцовых СМІ, пасля візіту Эрдагана ў Ірак турэцкая армія можа правесці буйную трансмежную аперацыю на поўначы суседняй краіны. Раней ён заяўляў, што да лета Турцыя возьме пад кантроль усю лінію мяжы з Іракам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.