Вы тут

У ДМК растлумачылі, у якіх выпадках пры перавозцы пасадачнага матэрыялу патрэбны фітасанітарны сертыфікат


У якіх выпадках пры перавозцы насеннага і пасадачнага матэрыялу патрэбны фітасанітарны сертыфікат, са спасылкай на афіцыйны тэлеграм-канал мытных органаў Беларусі паведамляе БелТА.


«Увоз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза насеннага і пасадачнага матэрыялу (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт) павінен суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным упаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра. Такія тавары рызыкі», — адзначылі ў ДМК.

Разам з тым, увоз падкаранціннай прадукцыі (за выключэннем названай) агульнай вагой не больш за 5 кг, а таксама дынь, кавуноў і гарбузоў у колькасці не больш за 1 штуку, кветак у колькасці не больш за 3 букеты, дазваляецца без фітасанітарнага сертыфіката.

Пры ўвозе ў ЕАЭС названай вышэй прадукцыі трэба кіравацца палажэннямі Рашэння Савета ЕЭК ад 30 лістапада 2016 года нумар 157.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.