Вы тут

Аўтобус са школьнікамі перавярнуўся на захадзе Германіі


На захадзе Германіі каля горада Альпе перавярнуўся аўтобус са школьнікамі, у выніку чаго 27 падлеткаў атрымалі траўмы. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай выданне Bild.


Аўтобус вёз школьнікаў 15-17 гадоў з Марбурга ў Англію, таксама ў ім знаходзіліся дарослыя суправаджаючыя. На трасе А45 аўтобус нечакана з’ехаў з дарогі і перавярнуўся.

«Усяго ў выніку аварыі пацярпелі 27 падлеткаў, чацвёра з іх сур’ёзна. Школьнікі дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца аўтобуса (54 гады) таксама атрымаў лёгкія траўмы», — піша Bild.

Усяго ў аўтобусе было 75 пасажыраў. Для тых, каму не спатрэбілася медыцынская дапамога, быў арганізаваны трансфер назад у Марбург. Прычыны ДТЗ пакуль не ўстаноўлены.

Прэв’ю: AP Photo

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.