Вы тут

МТЗ удвая павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў у трэцім квартале


Мінскі трактарны завод у трэцім квартале павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў удвая. Такая задача пастаўлена генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ» Віталём Ваўком, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.


Цяпер МТЗ вырабляе 35-40 трактароў BELARUS 3522 у месяц. Ужо ў красавіку плануецца выйсці на лічбу 50 адзінак энерганасычанай тэхнікі.

Мінскі трактарны завод — адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў у больш як 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі валодаюць шырокімі магчымасцямі агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні тэхнікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.