Вы тут

Мінскае «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» разышліся без забітых мячоў у чэмпіянаце Беларусі


Пяты паядынак 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі завяршыўся ўнічыю, паведамляе БелТА.


Першую палову гасцявой сустрэчы з мінскім «Дынама» жодзінскія тарпедаўцы правялі вельмі актыўна, стварылі некалькі выдатных момантаў для ўзяцця варот мінчан, але мяч так і не трапіў у цэль. Пасля перапынку чэмпіёны Беларусі актывізаваліся, больш атакавалі, але ні ім, ні іх сапернікам вызначыцца не ўдалося — нічыя 0:0.

У апошнім паядынку 5-га тура віцэ-чэмпіён краіны гродзенскі «Нёман» прыме ў Гродне футбалістаў «Віцебска».
Вынікі астатніх матчаў гэтага тура: «Славія» (Мазыр) — «Дынама» (Брэст) — 1:1, «Смаргонь» — «Гомель» — 2:2, «Мінск» — «Нафтан» (Наваполацк) — 1:1 , «Арсенал» (Дзяржынск) — «Шахцёр» (Салігорск) — 2:0, БАТЭ (Барысаў) — «Днепр» (Магілёў) — 1:1, «Слуцк» — «Іслач» (Мінскі раён) — 1:3 .

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.