Вы тут

У Мінску сутыкнуліся чатыры аўтамабілі з-за вадзіцеля, які праехаў на чырвоны


У Мінску сутыкнуліся чатыры аўтамабілі ў выніку праезду на чырвонае святло аднаго з вадзіцеляў. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 14.55 30-гадовы вадзіцель аўтамабіля Peugeot паблізу будынка № 37 па Лагойскім тракце выехаў на забараняльны сігнал святлафора і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілямі марак Volkswagen і Toyota, якія рухаліся на дазваляльны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ пацярпелых няма. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска.

У ДАІ просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі і асцярожнымі пры праездзе скрыжаванняў і кіравацца сігналамі святлафораў.

Прэв’ю:  УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.