Вы тут

Лукашэнка: ДКСЭ стаіць на варце законнасці, справядлівасці, абароны правоў і свабод чалавека


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

Дзяржкамітэт судовых экспертыз з’яўляецца важным звяном сістэмы нацыянальнай бяспекі і стаіць на варце законнасці, справядлівасці, абароны правоў і свабод чалавека, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Аператыўнае і эфектыўнае суправаджэнне судаводства ў многім забяспечваюць найноўшыя навуковыя дасягненні, сучасныя тэхніка і абсталяванне, а таксама зладжаная сістэма міжведамаснага ўзаемадзеяння і міжнароднага супрацоўніцтва. Але ў аснове заўсёды стаяць людзі — прафесіяналы сваёй справы», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на плячах супрацоўнікаў ДКСЭ ляжыць найвышэйшая адказнасць за лёсы людзей, і выказаў упэўненасць, што іх унікальныя прафесійныя кампетэнцыі, багаты вопыт і аб’ектыўнасць будуць і ў далейшым служыць на карысць беларускага народа, для павышэння якасці жыцця і ўмацавання нацыянальнай дзяржаўнасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам, асобам грамадзянскага персаналу ДКСЭ і іх сем’ям моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.