Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з 65-годдзем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з 65-годдзем. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

«Ваша плённая стваральная дзейнасць, накіраваная на забеспячэнне ўсебаковага развіцця Рэспублікі Арменія, нарошчванне яе сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу, паляпшэнне якасці жыцця грамадзян, атрымала безумоўную народную падтрымку», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на прадаўжэнне канструктыўнага беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў духу раўнапраўя, дружбы і даверу. «Шчыра перакананы, што існуючыя за дзесяцігоддзі трывалыя двухбаковыя сувязі ў эканоміцы, цесныя чалавечыя і гуманітарныя кантакты будуць садзейнічаць прагрэсу і працвітанню нашых краін, умацаванню ўзаемаразумення паміж Мінскам і Ерэванам», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ваагну Хачатурану добрага здароўя, міру, дабрабыту, удачы ва ўсіх пачынаннях і ажыццяўлення задуманых планаў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.