Вы тут

Галоўчанка расказаў аб нюансах выбрання складу Прэзідыума УНС


Прэм’ер-міністр, старшыня Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу Раман Галоўчанка расказаў аб нюансах выбрання складу Прэзідыума УНС, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Раман Галоўчанка нагадаў, што старшыня УНС, намеснік старшыні УНС і ў цэлым склад Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу будуць выбраны самімі дэлегатамі.

«Вядома, гэтыя кандыдатуры будуць абмяркоўвацца дэлегатамі. Усяго будзе арганізавана каля дзевяці ўчасткаў для галасавання. Прама ў фае Палаца Рэспублікі будуць размяшчацца», — сказаў Раман Галоўчанка, адказваючы на пытанне, якія нюансы ў гэтым тайным галасаванні.

Паводле яго слоў, бюлетэні будуць раздадзены ўсім, хто зарэгістраваны ў якасці дэлегата. «Пад іх (кандыдатаў. — Заўв. БелТА) будуць друкавацца непасрэдна там, у Палацы Рэспублікі, у спецыяльнай зале бюлетэні, — сказаў ён. — Хочаце камеры паставіць побач — не ў кабінках, а побач — з задавальненнем забяспечым», — адзначыў старшыня аргкамітэта.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.