Вы тут

Трубіла: Аграгарадкі ў Беларусі добраўпарадкуюць не горш за гарады


Усе перспектыўныя аграгарадкі ў Беларусі на працягу сямі гадоў добраўпарадкуюць не горшыя за гарады. Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«На жаль, мы ўпусцілі менавіта гэты сегмент (размова аб добраўпарадкаванні малых населеных пунктаў. — Заўв. БелТА). Акцэнт у асноўным робіцца на буйных гарадах, раённых цэнтрах. І неяк убаку заўсёды былі аграгарадкі. Кіраўнік дзяржавы на гэта звярнуў увагу », - сказаў Генадзь Трубіла.

Ён паведаміў, што распрацавана праграма, якая прадугледжвае прывядзенне ў належны стан вулічна-дарожнай сеткі ў перспектыўных аграгарадках. Гэтая праграма ўжо звярстана на 2024 год.

«У далейшым мы плануем на працягу сямі гадоў паступова, паэтапна дайсці да кожнага перспектыўнага аграгарадка, каб добраўпарадкаванасць гэтага населенага пункта нічым не адрознівалася ад горада», — адзначыў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».