Вы тут

Дэлегат аб УНС: У прыярытэце — бяспека і паспяховае развіццё краіны


У прыярытэце Усебеларускага народнага сходу будзе бяспека і паспяховае развіццё краіны. Такую думку выказаў дэлегат УНС, прафесар кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Васіль Качурка, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

Васіль Качурка дэлегатам Усебеларускага народнага сходу выбраны трэці раз. «Я ўдзельнічаў у двух папярэдніх УНС. Змяніліся падыходы да правядзення сходу, на дэлегатаў ускладзена іншая адказнасць. Але нязменна тое, што гэта важная палітычная падзея ў жыцці нашай краіны. Яна вызначае і стратэгію, і далейшае развіццё. Чакаю, што будуць пастаўлены напружаныя, але рэальна выканальныя задачы, а мы павінны прымаць усе меры, каб іх увасобіць у жыццё», — сказаў жыхар Баранавіч.

Ён падкрэсліў, што з аднаго боку быць дэлегатам ганарова, з другога — вельмі адказна. «Мы павінны правільна разумець пастаўленыя задачы, даносіць да людзей і настройваць іх на выкананне гэтых патрабаванняў. Як дэлегаты будзем несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх выкананне», — заўважыў Васіль Качурка.

У прыватнасці, на адабрэнне Усебеларускага народнага сходу вынесены Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і абноўленая Ваенная дактрына. "Самае галоўнае, чаму ўдзяляецца ўвага, — бяспека. Беларусь невялікая краіна, яна зведала шмат бед у гады Вялікай Айчыннай вайны. Правільна ўзнімаецца пытанне генацыду беларускага народа. Мы павінны берагчы зямлю, якую адваявалі нашы продкі, паважаць гераізм, які праявілі нашы воіны, — падкрэсліў дэлегат УНС, адзначыўшы важнасць умацавання ў тым ліку эканамічнай бяспекі. — Эканамічны і вытворчы патэнцыял у краіны, нашых прадпрыемстваў і людзей даволі вялікі.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.