Вы тут

Больш за 250 удзельнікаў збярэ форум дзелавых кантактаў «Брэст-Кітай. Стратэгічнае партнёрства»


Міжнародны форум дзелавых кантактаў «Брэст-Кітай. Стратэгічнае партнёрства» пройдзе 23-25 красавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.


Фота БелТА

Форум такога фармату ў абласным цэнтры арганізуюць упершыню. Акцэнт зроблены на ўсебаковае ўзаемадзеянне Брэсцкай вобласці і Кітая. Чакаецца больш за 250 удзельнікаў.

«Кітай з’яўляецца адным з асноўных партнёраў Беларусі ў цэлым і Брэсцкай вобласці ў прыватнасці. Прыехаць на форум выказалі жаданне больш як 100 нашых кітайскіх партнёраў. Гэта прадстаўнікі органаў улады, бізнесу, сацыяльнай сферы. Падпішам мемарандумы, пагадненні. Чакаем ад форуму максімальны вынік для прыцягнення ў наш рэгіён кітайскіх партнёраў, адпаведна павелічэння тавараабароту паміж Брэсцкай вобласцю і КНР», — адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка. Ён дадаў, што тавараабарот паміж Брэстам і Кітаем расце, павялічваецца і экспарт. «Расце і імпарт, але ў першую чаргу гэта тавары інвестыцыйнага характару: станкі, абсталяванне», — растлумачыў намеснік старшыні аблвыканкама.

Праграма звярстана даволі насычаная. Так, 23 красавіка бакі падпішуць двухбаковыя пагадненні. У гэты дзень будзе арганізавана работа па некалькіх секцыях. Партнёры абмяркуюць вынікі і перспектывы супрацоўніцтва, якое датычыцца прамысловасці, інавацый, будаўніцтва, лагістыкі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, спорту і турызму. Удзельнікам прапануюць азнаёміцца з інфраструктурай, наведаць прадпрыемствы, бальніцы, універсітэты, спартыўныя комплексы.

«Партнёрам прапанавана наведаць прадпрыемствы не толькі ў Брэсце. Яны пабываюць на "Брэстмашы", у Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку, ацэняць умовы для лагістыкі (гэта аэрапорт і станцыя Брэст-Паўночны). Ад сацыяльнай сферы будуць бальніцы, універсітэты. Там таксама ёсць напрамкі, па якіх трэба супрацоўнічаць», — сказаў Міхаіл Бацэнка.

На 24 красавіка запланавана кантактна-кааперацыйная біржа. Таксама госці наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Асобную ўвагу на форуме нададуць супрацоўніцтву з правінцыяй Ляанін. «Дастаткова новы наш партнёр. Праводзім работу па падрыхтоўцы візіту вышэйшых службовых асоб правінцыі Ляанін. Чакаем, што яны нас наведаюць у пачатку чэрвеня. На форуме будзе працаваць перадавая група, якая зоймецца падрыхтоўкай гэтага візіту», — падсумаваў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.