Вы тут

Чаму ракета-носьбіт стартуе да МКС з дакладнасцю да секунд


Намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча расказаў, чаму ракета-носьбіт касмічнага карабля павінна стартаваць да МКС з дакладнасцю да секунд, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«Момант старту ракеты выбіраецца з той умовай, што міжнародная касмічная станцыя павінна праходзіць у раёне касмадрома. Як толькі станцыя праходзіць пускавую пляцоўку, ракета павінна тут жа стартаваць», — сказаў Іван Буча.

Прадстаўнік НАН растлумачыў, што гэта неабходна для таго, каб на завяршэнні другога вітка касмічны карабель быў прыстыкаваны да міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта называецца двухвітковай схемай збліжэння з МКС. «Калі час страчаны, па цыклаграме гэтага не атрымаецца зрабіць. Іншымі словамі, карабель будзе не ў стане дагнаць міжнародную касмічную станцыю», — падкрэсліў Іван Буча.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.