Вы тут

Сасновіч згуляе з Дарт у кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Мадрыдзе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч першай з беларусак стартуе на турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн. еўра, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае 109-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з брытанскай тэнісісткай Хэрыет Дарт, у якой 86-я пазіцыя. У выпадку поспеху ў гэтай сустрэчы Аляксандра Сасновіч паспрачаецца за выхад у асноўную сетку з пераможцай матчу паміж францужанкай Феонай Фэра (154-ы нумар рэйтынгу WTA) і расійскай тэнісісткай Марыяй Цімафеевай (99).

Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі пачнуць выступленне на грунтавых кортах іспанскай сталіцы з другога раўнда. Двухразовая чэмпіёнка гэтых спаборніцтваў другая ракетка планеты Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай паядынку паміж полькай Магдай Лінет (48) і італьянкай Элізабэтай Качарэта (54). У вырашальным паядынку мінулага года Сабаленка абгуляла польскую Ігу Свёнтэк, а ў 2021 годзе была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці. Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу будзе сапернічаць з пераможцай сустрэчы паміж прадстаўніцай Германіі Таццянай Марыяй (67) і амерыканскай тэнісісткай Пэйтан Стэрнс (87). У Мадрыдзе Азаранка двойчы станавілася пераможцай парнага разраду (2011, 2023).

Турнір на адкрытых кортах Мадрыда завершыцца 5 мая, чэмпіёнка заробіць 1000 рэйтынгавых ачкоў і 963 тыс. еўра.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.