Вы тут

Лаўроў заявіў аб рызыках прамога ваеннага сутыкнення ядзерных дзяржаў


Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў аб рызыках прамога ваеннага сутыкнення ядзерных дзяржаў, якое можа прывесці да катастрафічных наступстваў, паведамляе РИА Новости.


Фота БелТА

Паводле яго слоў, заходнія краіны «небяспечна балансуюць на мяжы прамога ваеннага сутыкнення ядзерных дзяржаў, што можа прывесці да катастрафічных наступстваў».

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што занепакоенасць выклікае той факт, што менавіта «тройка» заходніх ядзерных дзяржаў у ліку ключавых спонсараў Кіева. Крэмль бачыць у гэтым сур’ёзныя стратэгічныя рызыкі, якія вядуць «да павышэння ўзроўню ядзернай небяспекі».

Лаўроў заявіў, што калектыўны Захад на чале з ЗША прасоўвае «схемы», каб дабіцца перавагі за кошт новых абмежаванняў на ядзерныя арсеналы апанентаў.

Ён адзначыў, што ў свеце цяпер назіраецца крызіс сістэмы кантролю над узбраеннямі, раззбраення і ядзернага нераспаўсюджвання, які адлюстроўвае беспрэцэдэнтна глыбокую дэградацыю ў галіне міжнароднай бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.