Вы тут

Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці паглыбіць супрацоўніцтва ў машынабудаванні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Аляксандрам Цыбульскім прапанаваў партнёрам паглыбіць супрацоўніцтва ў машынабудаванні, перадае БелТА.


Фота БелТА

Беларускі бок дастаткова глыбока прааналізаваў сумесныя магчымасці. Флагманскім напрамкам традыцыйна з’яўляецца машынабудаванне і пастаўкі беларускай тэхнікі.

Напрыклад, самазвалы БелАЗ выдатна сябе зарэкамендавалі ў тым ліку ва ўмовах Крайняй Поўначы. Сёння актыўна вядуцца перагаворы па пастаўцы партыі кар’ерных самазвалаў для Першай гарнаруднай кампаніі.

Наступны блок — пасажырскі транспарт. «Мы ўдзячныя за выбар сучасных аўтобусаў МАЗ для маштабнага перааснашчэння перавозак у сталіцы вашага рэгіёну. Агульная пастаўка ў канцы 2022-га — пачатку 2023 года склала 150 машын. Гарантыйнае і постгарантыйнае абслугоўванне для беларускіх вытворцаў — прыярытэтная задача. Ведайце, што ўсе недахопы, якія могуць быць выяўлены ў ходзе эксплуатацыі, будуць неадкладна ліквідаваны», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.