Вы тут

Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці разам працаваць у перавалцы грузаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разам працаваць з Архангельскай вобласцю Расіі па перавалцы грузаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22 красавіка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёну Аляксандрам Цыбульскім, перадае БелТА.


Фота БелТА

У якасці актуальнай для абодвух бакоў тэмы Аляксандр Лукашэнка таксама абазначыў будаўніцтва судоў узмоцненага лядовага класа. Для расіян яны патрэбныя, каб вырашаць пытанні, звязаныя з істотным нарошчваннем перавозак па Паўночным марскім шляху. Патрэба складае не менш за 90 судоў, пры тым што праводзіцца не больш за 30.

Прэзідэнт падкрэсліў, што для Беларусі вельмі важна сур’ёзна асвоіць Паўночны марскі шлях, па якім можна пастаўляць дзясяткі мільёнаў тон грузу. Тым больш актуальны гэты напрамак пасля ўвядзення санкцый з боку краін Захаду і закрыцця іх партоў для айчынных грузаў. «Мы свае тавары ў невялікай колькасці паспрабавалі пастаўляць па гэтаму шляху, асабліва ў Кітайскую Народную Рэспубліку, на Далёкі Усход Расіі. Гэта вельмі выгадны для нас шлях. Таму для нас будзе вельмі вялікая цікавасць працаваць з Архангельскай вобласцю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Стратэгічная задача для Беларусі — знайсці новыя магчымасці для перавалкі экспартных грузаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Спецыфіка партовай інфраструктуры Архангельска — кантэйнеры і генеральныя грузы. Што, вядома, не падыходзіць для галоўнага айчыннага экспартнага грузу — калійных угнаенняў. Затое можа быць цікава беларускім вытворцам леса- і металапрадукцыі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.