Вы тут

Беларускія паралімпійцы заваявалі медалі на старце чэмпіянату Еўропы па плаванні


У партугальскім Фуншале стартаваў адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.


Фота БелТА

Удзел у спаборніцтвах бяруць 435 плыўцоў, якія прадстаўляюць не толькі еўрапейскія краіны, але і іншыя кантыненты. Напярэдадні ў стартавы дзень турніру былі разыграны 26 камплектаў узнагарод, па выніках двух фіналаў на подыум узнімаліся беларускія спартсмены. На стомятроўцы батэрфляем у класе S13 золата заваяваў 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій, а на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S12 бронзавым прызёрам стаў Максім Вашкевіч.

Сёння на адкрытым чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата адбудзецца 21 фінальны заплыў. Спаборніцтвы на востраве Мадэйра прадоўжацца да 27 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.