Вы тут

ДПК: Чэргі фур на ўезд у ЕС захоўваюцца перад усімі пагранпераходамі


Чэргі грузавых аўтамабіляў, якія чакаюць праезду ў ЕС, захоўваюцца перад усімі пунктамі пропуску. Так, каля 2,8 тыс. адзінак транспарту на беларускай граніцы чакае ўезду ў Еўрасаюз, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота БелТА

За выхадныя дні ў Літву прыбыла ў сярэднім 27 працэнтаў грузавікоў ад нормы. Менш за ўсё транспарту аформілі супрацоўнікі літоўскага пункта пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») — 17 працэнтаў грузавых аўто.

За два дні праз адзіны даступны для грузавога транспарту польскі пагранпераход «Кукурыкі» («Казловічы») у ЕС прыбыла 70 працэнтаў фур ад нормы. Кантрольныя службы латвійскага пункта пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») прынялі на сваю тэрыторыю 44 працэнты велікагрузаў.

Найбольшая колькасць легкавога транспарту фіксуецца перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» («Брэст») — 250 легкавых аўто. Перад літоўскімі пагранпераходамі «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Мядзінінкай» («Каменны Лог») уезду чакае 90 і 110 легкавушак адпаведна.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.