Вы тут

Лукашэнка абазначыў задачы для мясцовай вертыкалі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«Пераважнай большасці з вас давядзецца ўдзельнічаць у выпрацоўцы глабальных, стратэгічных рашэнняў нашай дзяржавы — чым будзе займацца Усебеларускі народны сход. Таму мы яшчэ сур’ёзна пагаворым па асобных праблемах. Ды і ўвесь народ пачуе аб тых праблемах, якія сёння стаяць перад намі і якія трэба будзе нам у бліжэйшы час вырашаць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вам трэба будзе кіраваць немалымі калектывамі. У вас зонай адказнасці будзе пэўная тэрыторыя, няпростая: год палітычны (вы гэта выдатна ведаеце), і многія пытанні давядзецца вырашаць».

Але зараз, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, першарадная задача як для гарадоў, так і для раённых цэнтраў — пасяўная кампанія і ў цэлым сфера сельскай гаспадаркі. Прэзідэнт адзначыў, што надвор’е стаіць адносна нядрэннае. Аднак багатае выпадзенне ападкаў, цалкам магчыма, прывядзе да засушлівага лета.

«Трэба да гэтага рыхтавацца. Таму кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну нам трэба бачыць і своечасова ўсё зрабіць. І гараджане павінны падключыцца і дапамагчы. Нам трэба сёлета не проста сябе забяспечыць на будучы год, але і зрабіць задзел на будучыню», — абазначыў задачы Прэзідэнт.

Асобна ён закрануў назначэнне экс-памочніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка ўпраўлення мабілізацыйнай падрыхтоўкі і тэрытарыяльнай абароны Ігара Бурмістрава старшынёй Наваполацкага гарвыканкама. «Ведаю, што ты і сам у гэтым зацікаўлены. Для мяне вельмі цікавы такі варыянт. Ваенныя людзі ў дастаткова маладым узросце заканчваюць службу (і армейцы, і ўнутраныя войскі, і іншыя), і адседжвацца дома — гэта неяк не для іх. Я перакананы, што ваенныя людзі справяцца і з грамадзянскай работай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён заўважыў, што Наваполацк — няпросты рэгіён. «Я вельмі чакаю, што вы ўвойдзеце ў курс справы і возьмеце пад кантроль усё, што датычыцца функцыянавання прадпрыемстваў і людзей, і я буду чуць толькі добрае аб вашай рабоце. Але абавязкова пабуду ў Наваполацку, пагляджу на гэты варыянт кадравага прызначэння», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Неабходна вырашаць шэраг пытанняў і ў Гомелі, дадаў Прэзідэнт. На пасаду кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля быў узгоднены кіраўнік спраў Гомельскага гарвыканкама Аляксей Васючэнка.

«Трэба падключацца да сельскай гаспадаркі перш за ўсё: у нас больш за ўсё праблем там. І, нягледзячы на гарадскія клопаты, вам трэба будзе працаваць і там», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на Магілёўскую вобласць. За сацыяльную сферу ў рэгіёне зараз будзе адказваць Алег Стэльмашок: ён узгоднены на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Новы кіраўнік з’явіцца і ў Касцюковіцкім райвыканкаме — на гэтае месца ўзгоднены Вячаслаў Максачоў.

«Касцюковічы і іншыя раёны ажыццяўляюць маю пэўную задуму па развіццю ўсходу Магілёўскай вобласці, якую таксама ў свой час падвергнулі чарнобыльскаму нападу. Пажадана, каб Касцюковічы былі паказальным раёнам», — акрэсліў арыенціры кіраўнік дзяржавы.

"Увогуле, мужыкі, працы дастаткова. Яе будзе не менш, і сітуацыя ў нас будзе не прасцей. Будзе складаней, можа быць, чым зараз. Але, як у нас зараз кажуць, час выбраў нас, не мы яго выбіралі. Таму нам трэба вытрымаць, выстаяць і зрабіць усё неабходнае, каб утрымаць нашу краіну. Як я гавару, дайце эканоміку.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.