Вы тут

Лукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя, перадае БелТА.


Фота БелТА

Намеснік міністра Юрый Горбіч пайшоў на павышэнне і быў узгоднены кіраўніком дзяржавы на пасаду першага намесніка. На яго месца назначаны начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Атрымала павышэнне і галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці — галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай. Прэзідэнт узгадніў яе назначэнне намеснікам міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.