Вы тут

Лукашэнка: Стандартызацыя ў тым ліку звязана з абаронай беларускага рынку


Сфера стандартызацыі ў тым ліку звязана з абаронай беларускага рынку. На гэты аспект Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу пры назначэнні Алены Маргуновай старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Стандартызацыя для нас пытанне сур’ёзнае. У тым ліку гэта звязана і з абаронай нашага рынку. Некаторыя краіны проста па-варварску карыстаюцца гэтымі метадамі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы не павінны так. Але (трэба. — Заўв. БелТА) не забываць аб тым, што нам трэба абараняць і развіваць сваё», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Алена Маргунова з 2022 года працавала на пасадзе першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.