Вы тут

Кіраўнік разведкі ЦАХАЛ аб’явіў аб сыходзе ў адстаўку


Кіраўнік Упраўлення разведкі Генштаба Арміі абароны Ізраіля генерал-маёр Аарон Халіва аб’явіў аб адстаўцы ў сувязі з падзеямі 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ у тэлеграм-канале.


Фота арміі абароны Ізраіля

«Па рашэнні начальніка Генеральнага штаба і з адабрэння міністра абароны было вырашана, што Аарон Халіва пакіне сваю пасаду і сыдзе ў адстаўку з ЦАХАЛа, як толькі яго пераемнік будзе прызначаны», — гаворыцца ў пасце.

Начальнік Генеральнага штаба ЦАХАЛ Герцы Халеві падзякаваў генерал-маёру Аарону Халіва за 38 гадоў службы ў Арміі абароны Ізраіля, «на працягу якіх ён унёс значны ўклад у бяспеку Ізраіля».

Кіраўнік ваеннай разведкі прыняў гэтае рашэнне яшчэ на ранняй стадыі аперацыі ў сектары Газа, але адклаў яго да завяршэння актыўнай фазы баявых дзеянняў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.