Вы тут

Зніклую ў Мінскім раёне 14-гадовую дзяўчынку знайшлі


14-гадовая школьніца Лізавета Мурашка, пра знікненне якой у Мінскім раёне міліцыя інфармавала напярэдадні, 21 красавіка, знойдзеная. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Дзяўчынка з сяброўкай знаходзіліся ў Мінску. Знайшлі школьніцу супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры дапамозе рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. З падлеткам усё ў парадку.

Як паведамлялася раней, 14-гадовая Лізавета Мурашка сышла з дому ў невядомым кірунку 19 красавіка. Як удакладнілі ў міліцыі, раней дзяўчынка ўжо неаднаразова пакідала дом.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.