Вы тут

У Чэхію пасля 30-градуснай спякоты прыйшлі рэкордныя для красавіка маразы


Рэкордныя для канца красавіка маразы фіксуюцца ў Чэхіі. Пра гэта паведамляе чэшскае інфармацыйнае агенцтва ЧТК, перадае ТАСС.


Фота Unsplash

Па дадзеных Чэшскага гідраметэаралагічнага ўпраўлення, у раёне горада Сакалоў на паўночным захадзе Чэхіі была зафіксавана тэмпература мінус 11,7 градуса па Цэльсію. Рэкордна нізкая тэмпература паветра была адзначана метэастанцыямі і ў іншых рэгіёнах Чэхіі. У шэрагу населеных пунктаў выпаў снег, таўшчыня покрыва якога дасягае месцамі звыш 30 см.

Адзначаецца, што халоднае надвор’е захаваецца ў рэспубліцы і ў наступныя дні.

Эксперты звяртаюць увагу, што небывалыя красавіцкія маразы могуць нанесці значную шкоду фруктовым дрэвам, вінаграднікам і высаджаным агароднінным культурам, што пагражае скарачэннем ураджаю ў 2024 годзе. У Саюзе вінаробаў Чэхіі прагназуюць, што шкода ў дадзенай галіне складзе сотні мільёнаў крон (мільёны долараў). Мароз, паводле папярэдняй інфармацыі, знішчыў каля 40% будучага ўраджаю вінаграду.

Метэаролагі звяртаюць увагу, што маразы змянілі трапічную спякоту, якая стаяла ў Чэхіі яшчэ некалькі дзён таму нехарактэрную для цэнтральнаеўрапейскага клімату сярэдзіны красавіка. Слупок тэрмометра ў краіне падымаўся да адзнакі 31,5 градуса. Дадзеныя прыродныя анамаліі звязваюць з працэсам глабальнага змянення клімату на планеце.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.