Вы тут

У ЦАР абвясцілі трохдзённую жалобу па ахвярах караблекрушэння


У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) абвясцілі трохдзённую жалобу ў сувязі з гібеллю амаль 60 чалавек пры караблекрушэнні на рацэ Мпока ў сталіцы краіны Бангі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЦАР Фостэн-Арканж Туадэра, паведамляе ТАСС.


Фота БелТА

«З панядзелка, 22 красавіка, і да серады, 24 красавіка 2024 года, на ўсёй тэрыторыі ЦАР аб’яўлена нацыянальная жалоба ў памяць аб ахвярах трагічнага крушэння судна, якое адбылося ў пятніцу, 19 красавіка», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Трагедыя адбылася 19 красавіка ў сталіцы краіны Бангі. Судна, на борце якога знаходзіліся 300 пасажыраў, затанула адразу ж пасля выхаду з порта. Паводле інфармацыі СМІ, людзі накіроўваліся ў вёску для ўдзелу ў пахаванні. Сведкі здарэння распавялі, што карабель практычна разламаўся напалову на сярэдзіне ракі. Выратаваць удалося каля 100 чалавек.

Паводле звестак уладаў, з вады былі вынятыя 58 целаў, аднак колькасць загінулых можа павялічыцца, бо выратавальныя работы працягваюцца. Між тым партал навінаў ЦАР Corbeaunews паведаміў пра 70 патанулых.

Урад распарадзіўся стварыць камісію для вызначэння прычын таго, што здарылася. Спецыялісты лічаць, што да караблекрушэння прывяло значнае перавышэнне колькасці пасажыраў, якіх судна магло ўзяць на борт для бяспечнага плавання.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.