Вы тут

Статую каралевы Лізаветы II адкрылі з удзелам 50 коргі


У англійскім горадзе Акем (рэгіён Іст-Мідлендс) прадставілі публіцы статую каралевы Лізаветы II, якой у нядзелю споўнілася б 98 гадоў, паведамляе ТАСС.


Фота з адкрытых крыніц

Бронзавая двухметровая статуя будзе стаяць перад гарадской бібліятэкай Акема. На ёй каралева намаляваная маладой ў параднай мантыі ў асяроддзі сваіх любімых сабак — трох коргі.

Аўтар працы Хівел Прэтлі ўзяў за аснову выявы каралевы канца 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. Скульптура была створана на прыватныя ахвяраванні ў памеры 125 тыс. фунтаў стэрлінгаў (154 тыс. долараў).

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця статуі прынялі ўдзел, акрамя афіцыйных асоб, члены Лігі вельш-коргі. Каля 50 сабак у суправаджэнні сваіх уладальнікаў прайшлі перад скульптурай пад гукі шатландскай жалобнай песні, выкананай на дудзе.

Раней кароль Вялікабрытаніі Карл III адкрыў платны ўваход у замак Балмарал — рэзідэнцыю брытанскіх манархаў у Шатландыі. Кошт наведвання — ад 100 да 150 фунтаў стэрлінгаў, паведамляецца на сайце замка.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.