Вы тут

ДАІ просіць паведамляць аб праблемных участках дарог у чат-бот у Telegram


Для вырашэння актуальных пытанняў утрымання дарог Дзяржаўтаінспекцыяй створаны віртуальны памочнік — чат-бот у Telegram, куды можна адправіць інфармацыю аб праблемных участках на дарогах. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Прытрымліваючыся інструкцыі, неабходна прымацаваць фота выяўленага дэфекту, пазначыць яго адрас, альбо дазволіць праграме аўтаматычна вызначыць бягучае месцазнаходжанне на праблемным участку дарогі.

Як падкрэслілі ў ДАІ, пасля апрацоўкі заяўкі па кожным факце будуць прыняты неабходныя меры для ліквідацыі недахопу на дарожным палатне.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.