Вы тут

Трох ваенных дыпламатаў з Перу акрэдытавалі ў Мінску


У Мінску правялі акрэдытацыю трох ваенных дыпламатаў Рэспублікі Перу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


Фото «Ваяр»

Акрэдытацыя адбылася ў рамках сустрэчы начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Валерыя Равенкі з ваеннымі дыпламатамі Рэспублікі Перу на чале з аташэ па пытаннях абароны і ваенным аташэ пры пасольстве Перу ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) брыгадным генералам Дантэ Вільфрэда Гальегасам Рэнхіфа.

Бакі таксама абмеркавалі стан міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Перу, а таксама перспектывы і напрамкі па далейшым іх развіцці.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.