Вы тут

Рэспубліканскі чэмпіянат па вулічным танцы «STREET CONNECT» прайшоў у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў


З усёй Беларусі з’ехаліся крэатыўныя дзеці і моладзь, каму падабаюцца футболкі неабсяжных памераў, кіслотныя трэнікі, бейсболкі і ў тэму яркія красоўкі. Прыкід плюс талент — і ты герой, дакладней гераіня (у вулічных танцах у асноўным спаборнічалі калектывы, якія складаліся з дзяўчат) танцпляцоўкі! 


«Show dance» і «Pop dance», «Hip-hop» і «House», «Choreo contest», «Street performance» і «K-pop cover dance» — у розных катэгорыях спаборнічалі ўдзельнікі чэмпіянату «STREET CONNECT». Адзіночкі запальвалі ў сола, а журы прыйшлося нялёгка, адсочваючы майстэрства камандных шоу-выступленняў. 

Гледачы давалі шуму, не шкадуючы галасавыя звязкі і далоні, заўзялі за сваіх. Аднак на дастойнае выкананне нават сапернікі рэагавалі поўным пазітывам і падтрымкай. «Вулічнікі» — не мажоры папсовыя-справядлівыя! Да таго ж, сябе паказаць ды на іншых паглядзець — заўжды ідзе ў залік для творчага развіцця.

Абаяльная і таленавітая Аляксандра Антановіч усяго два гады (са сваіх васьмі) займаецца ў танцавальным калектыве горада Гродна «No Fleх». Маладая кіраўнік — ліха танцуючы трэнер Насця Фларыда — многаму навучыла Сашу і іншых сваіх вучаніц. Не выпадкова яны патрапілі ў фінал, і танец гурта «No Fleх» атрымаўся па выкананні і драматургіі сапраўдным міні-спектаклем.

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.