Вы тут

Савет ЕЭК унёс змяненні ў тэхрэгламенты ў частцы маркіроўкі харчовай прадукцыі


Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі 22 красавіка ўнёс змяненні ў тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» і «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.


Фота ЕЭК

Змяненні датычацца магчымасці выпуску ў абарачэнне харчовай прадукцыі без змянення яе маркіроўкі ў выпадку змены рэквізітаў месцазнаходжання арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка, якая (які) з’яўляецца яе вытворцам (упаўнаважанай вытворцам асобай, імпарцёрам). Папраўкі ініцыяваў Казахстан у сувязі са зваротамі ў дзяржаўныя органы вытворцаў прадуктаў, якія сутыкаліся з праблемай неабходнасці замены маркіроўкі харчовай прадукцыі ў выпадку перайменавання горада, вобласці, вуліцы і г.д.

У адпаведнасці з унесенымі змяненнямі ў тэхрэгламент «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», на працягу 36 месяцаў з даты перайменавання горада, вобласці, вуліцы і г.д., пазначаных у якасці рэквізітаў адраса месца знаходжання вытворцы харчовай прадукцыі (упаўнаважанай вытворцам асобы, імпарцёра), дапускаецца выпуск у абарачэнне харчовай прадукцыі з пазначэннем у маркіроўцы такой прадукцыі папярэдніх найменняў яго месца знаходжання пры ўмове нязменнасці фактычнага геаграфічнага месца знаходжання і фактычнага месца вытворчасці. Пры гэтым у тэхрэгламенце «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» цяпер прадугледжаны магчымыя спосабы давядзення да спажыўца дакладных і актуальных звестак аб месцы знаходжання вытворцы харчовай прадукцыі (упаўнаважанай вытворцам асобы, імпарцёра).

На думку члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валянціна Татарыцкага, прынятыя Саветам ЕЭК змяненні пазітыўна паўплываюць на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Уступленне ў сілу змяненняў у тэхрэгламенты прадугледжана праз 180 дзён з даты афіцыйнага апублікавання рашэння Савета ЕЭК.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.