Вы тут

Плошча забруджвання цэзіем-137 у Беларусі з 1986 года зменшылася амаль удвая


У зонах радыеактыўнага забруджвання жыве больш за 900 тыс.чалавек. Пра гэта распавёў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль на прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Наступствы катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі носяць глабальны характар: яны закранулі больш за два дзясяткі краін. У выніку выбухаў і пажараў у атмасферу было выкінута каля 200 відаў радыенуклідаў з перыядам паўраспаду ад некалькіх гадзін да сотняў тысяч гадоў, пры гэтым асноўны ўдар прыйшоўся на тэрыторыю Беларусі, распавёў Леанід Дзедуль.

«Да прыкладу, калі ўзяць радыенуклід цэзій-137, то 35% ад агульнага аб’ёму, які выпаў, прыйшлося на нашу краіну. Гэты радыенуклід складае каля 90% дозавай нагрузкі на насельніцтва. За пасляаварыйны перыяд плошча забруджанай тэрыторыі Рэспублікі па цэзію-137 зменшылася амаль у два разы і ў цяперашні час складае каля 25,5 тыс.кв. км, або 12% агульнай плошчы краіны», — распавёў ён.

На сённяшні дзень у зонах радыеактыўнага забруджвання размешчана больш за 2 тыс.населеных пунктаў, у якіх пражывае каля 930 тыс. чалавек (185 тыс. — гэта дзеці). Гэта тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

«Карэкціроўка гэтага пераліку ажыццяўляецца кожныя пяць гадоў — на працягу 2024-2025 гадоў работа па радыеэкалагічным абследаванні гэтых населеных пунктаў будзе завершана і ў пачатку 2026 года будзе скарэкціраваны пералік з прыняццем адпаведнай пастановы ўрада», — адзначыў спецыяліст.

Гэтая праца ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады. Гэта ўжо шостая праграма, яна накіравана на вырашэнне ўсіх наяўных пытанняў на пацярпелых тэрыторыях, у тым ліку ў сацыяльнай сферы, у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.

Шэраг мэтавых задач па чарнобыльскай праблематыцы рэалізуецца сумесна з Расійскай Федэрацыяй у рамках саюзных праграм. «На дадзеным этапе Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы ўжо зацверджана і адобрана сумесная прапанова па распрацоўцы саюзнай праграмы на 2025-2029 гады. У бягучым годзе плануем ужо яе распрацаваць і ўнесці на зацвярджэнне ўраду Саюзнай дзяржавы. Асобна таксама плануем уключыць у рамках Саюзнай дзяржавы мерапрыемствы, прымеркаваныя да 40-й гадавіны з дня трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі», — сказаў на заканчэнне Леанід Дзедуль.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.