Вы тут

Надвор'е: Спачатку замаразкі і моцныя дажджы, а потым значна пацяплее


Апошнім часам балканскія цыкланічныя віхры сталі ў нас частымі гасцямі. Нягледзячы на сваё паўднёвае паходжанне, гэтыя цыклоны прыносяць амаль зімовае надвор’е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Раніцай у многіх раёнах ападкі (дождж з мокрым снегам), днём месцамі па паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, уначы на поўначы парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём будзе вагацца ад плюс 3 градусаў па паўночным захадзе да 13 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск будзе расці.

У сераду — воблачна, ноччу з праясненнямі і кароткачасовымі ападкамі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ноччу ўмераны, днём парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1–6 цяпла, месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Аднак днём паветра прагрэецца да 8–15 цяпла.

У чацвер у дзённыя гадзіны на паўднёвы ўсход краіны пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з Балканскага паўвострава. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны адзначацца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу 4–6 цяпла, максімальная днём — плюс 10–17 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны — да 21 цяпла.

У пятніцу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень тэмпература плюс 8–13 градусаў, а ў асобных раёнах — да плюс 16 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных спецыялістаў, у далейшым фон атмасфернага ціску пачне расці і верагоднасць лакальных дажджоў захаваецца толькі ў пятніцу і ў ноч на суботу. Пры гэтым пры ўмове працяглых праясненняў і слабым ветры не выключана верагоднасць замаразкаў ад 0 да мінус 2 градусаў.

У суботу ноччу па ўсходняй палове месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1–8 градусаў, месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў.

Днём будзе плюс 10–15 градусаў, а па поўдні — да 18 цяпла.

У нядзелю чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 1–7 градусаў, месцамі магчымы замаразкі да мінус 2 градусаў. 

Але днём прагназуецца цудоўнае надвор’е: тэмпература павысіцца да плюс 13–20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.