Вы тут

Беларусь арганізуе адпачынак для больш чым 400 дзяцей з дружалюбных краін


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку 413 дзяцей з Егіпта, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, Сірыі і Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

У час знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб’екты ў Мінску і рэгіёнах.

Дзяцей з дружалюбных дзяржаў арганізавана запрашаюць у Беларусь на адпачынак штогод з 2017 года. Гэта спрыяе ўмацаванню і развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу, гісторыі і культуры Беларусі, а таксама прасоўванню яе пазітыўнага іміджу ў міжнародных адносінах.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.