Вы тут

Беларус Сідараў стаў лепшым іграком тыдня ў Заходняй хакейнай лізе Канады


Беларускі форвард «Саскатун Блэйдс» Ягор Сідараў прызнаны лепшым іграком тыдня ў Заходняй хакейнай лізе (WHL) — адной з галоўных юніёрскіх ліг Канады, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.


Фота: hockey.by

Беларускі нападаючы ў двух матчах зрабіў два хет-трыкі і аддаў дзве галявыя перадачы, набраўшы ўвогуле восем ачкоў пры паказчыку карыснасці «+5». Сідараў стаў першым гульцом лігі з 2019 года, які закінуў па тры шайбы ў двух матчах запар у плей-оф. Пяць гадоў таму два хет-трыкі запар зрабіў наш Аляксей Протас.

Сідараў з’яўляецца лепшым снайперам плэй-оф WHL пасля двух раундаў, на яго рахунку 10 шайб. Таксама форвард уваходзіць у топ-10 бамбардзіраў плэй-оф. Клуб беларуса «Саскатун Блэйдс» выйшаў у паўфінал Заходняй хакейнай лігі, дзе сустрэнецца з «Мус Джо Уорыёрз». Серыя да чатырох перамог стартуе 27 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.