Вы тут

МУС: У краіне будуць забяспечаны бяспечныя і спакойныя ўмовы для правядзення УНС


У сувязі з правядзеннем сёмага Усебеларускага народнага сходу праваахоўнікамі прыняты дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку. Аб гэтым паведамілі ў МУС.


Сумесна з зацікаўленымі ўзгоднены і адпрацоўваюцца алгарытмы дзеянняў у розных сітуацыях. З сённяшняга дня асабовы склад сістэмы МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Каардынаваць работу будуць аператыўна-сітуацыйныя штабы.

«Прыбыццё дэлегатаў з абласцей у Мінск забяспечана па загадзя прапрацаваных і абследаваных маршрутах. Месцы іх пражывання і правядзення УНС, іншыя звязаныя з ім аб’екты ўзяты пад кругласутачную ахову. Акрамя таго, у дні правядзення Усебеларускага народнага сходу ў забеспячэнні правапарадку будуць задзейнічаны мабільныя групы і групы хуткага рэагавання. Для бесперапыннага адсочвання абстаноўкі задзейнічаецца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі», — расказалі ў ведамстве.

Ахоўваць грамадскі парадак будуць больш за 3 тыс. праваахоўнікаў. Асабовы склад арыентаваны на неадкладнае рэагаванне і спыненне парушэнняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і іншых злачынстваў. Любой інфармацыі, якая змяшчае пагрозы бяспецы, у тым ліку адносна дэлегатаў УНС, будзе дадзена прававая ацэнка.

«Органы ўнутраных спраў гатовы забяспечыць бяспечныя і спакойныя ўмовы для правядзення Усебеларускага народнага сходу», — адзначылі ў МУС.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.