Вы тут

У рэгіёнах Беларусі ідзе вылучэнне кандыдатаў у склад Прэзідыума УНС


У рэгіёнах Беларусі ідзе вылучэнне кандыдатаў у склад Прэзідыума УНС, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Ад Мінскай вобласці на пасяджэнні Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў вылучаны кандыдатам у склад Прэзідыума УНС дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава» Сяргей Палякоў.

Як адзначыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, Сяргей Палякоў «прайшоў шлях ад урача-анколага паліклінічнага аддзялення да дырэктара РНПЦ, доктара медыцынскіх навук».

«Установа, якой кіруе Сяргей Львовіч, у частцы анкалогіі з’яўляецца вядучым у краіне. Пад яго кіраўніцтвам калектыў дабіўся вялікіх вынікаў — дзякуючы даследчай рабоце, новым метадам лячэння, новым практыкам, абсталяванню і той увазе, якая надаецца ў дзяржаве лячэнню наватвораў. Упэўнена, што Сяргей Львовіч дастойна прадставіць Мінскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе», — растлумачыла Наталля Якубіцкая.

«Вылучэнне ў Прэзідыум УНС — прадстаўнічы орган народаўладдзя — накладвае пэўную адказнасць з разуменнем таго моманту, у якім мы цяпер знаходзімся, часу, у якім жывем. Гэта вялікі гонар», — адзначыў Сяргей Палякоў.

Сяргей Палякоў з’яўляецца ўрачом вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам. Аўтар больш за 300 навуковых прац, мае 3 манаграфіі, 7 патэнтаў, 12 інструкцый па ўжыванні. Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», медалём «За працоўныя заслугі».

На сумесным пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама і Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў у кандыдаты ў Прэзідыум ВНС вылучылі дырэктара Гомельскага хімзавода Дзмітрыя Чарнякова.

Дзмітрый Чарнякоў будзе ўдзельнічаць у ВНС у трэці раз. «З аднаго боку, гэта вялікі гонар, з другога — высокая адказнасць. Прыкладу ўсе намаганні, назапашаны вопыт, каб дастойна прадставіць Гомельскую вобласць», — падкрэсліў ён.

Усяго паўднёва-ўсходні рэгіён на ВНС будуць прадстаўляць 23 старшыні абласнога, гарадскога і райвыканкамаў, 55 дэлегатаў ад мясцовых Саветаў дэпутатаў, 50 прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасці.

Віцебская вобласць таксама вызначылася з кандыдатам у склад Прэзідыума УНС. Ад паўночнага рэгіёну ім вылучаны генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Аляксандр Бранцэвіч. Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў (ВААП) Юрый Дзяркач, прадстаўляючы кандыдата, адзначыў, што Аляксандр Бранцэвіч працуе ў сістэме газавай гаспадаркі з 2000 года. Гэта чалавек, які прайшоў працоўны шлях ад слесара па эксплуатацыі і рамонце падземных газаправодаў філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» да гендырэктара УП «Віцебскаблгаз».

«Аляксандр Васільевіч з’яўляецца прафесіяналам у сваёй галіне, валодае міжгаліновымі ведамі. За дасягнутыя вынікі ў працы неаднаразова ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Яму прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны работнік УП „Віцебскаблгаз“, „Заслужаны работнік газавай і паліўнай газавай і паліўнай прамысловасці“, — сказаў Юрый Дзяркач. — Аляксандр Васільевіч з’яўляецца чалавекам глыбока адданым нашай дзяржаве. Валодаючы вялікім патэнцыялам і кампетэнцыямі, уносіць значны ўклад у сацыяльнае партнёрства, развіццё і яднанне нашага грамадства, абарону суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

Кандыдата ў склад Прэзідыума ВНС ад Віцебскай вобласці добра ведаюць жыхары Віцебскай вобласці і аказваюць яму найвышэйшы давер. Аляксандр Бранцэвіч абраны дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання па Браслаўскай выбарчай акрузе. Аляксандр Бранцэвіч, каменціруючы маючы адбыцца ўдзел у УНС, адзначыў: «Я ўпэўнены, што мы апраўдаем аказаны высокі давер. Насамрэч гэта пляцоўка для прадстаўнікоў усяго народа, усіх сфер эканомікі, жыццядзейнасці дзяржавы. Будзем працаваць дастойна, на карысць нашай дзяржавы».

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?