Вы тут

У Кітаі амаль 160 мільёнаў пажылых людзей пражываюць асобна ад сваякоў


На шостым форуме вышэйшага ўзроўню «Эпоха даўгалецця», які праходзіў у рамках Сусветнай выставы здароўя ва Ухане, Чжаа Яахуэй, прафесар Даследчага інстытута сацыяльна-эканамічнага развіцця Уханьскага ўніверсітэта, заявіў, што большасць пажылых людзей у Кітаі жывуць асобна ад сваякоў і больш не прытрымліваюцца традыцыйнай мадэлі сям’і, калі некалькі пакаленняў пражываюць пад адным дахам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чжао Яахуэй правёў даследаванне ўмоў жыцця пажылых людзей, якое заснавана на апошніх дадзеных Кітайскага даследавання ў галіне аховы здароўя і пенсійнага забеспячэння (CHARLS). У яго ходзе было апытана больш за 6000 сем’яў рэспандэнтаў старэйшых за 60 гадоў, у агульнай складанасці амаль 10 тысяч пажылых людзей і 19 тысяч іх дзяцей.

Высветлілася, што ў Кітаі каля 160 мільёнаў пажылых людзей старэйшых за 60 гадоў пражываюць адны. У прыватнасці, доля людзей старэйшых за 80 гадоў, якія пражываюць асобна ад дзяцей, расце хутчэй за ўсё, складаючы палову ад вышэйназванага паказчыка.

Да канца мінулага года ў Кітаі налічвалася 297 мільёнаў пажылых людзей ва ўзросце старэйшых за 60 гадоў, што склала 21,1% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а доля людзей старэйшых за 60 гадоў, якія пражываюць асобна, склала 54% ад агульнай колькасці пажылых людзей.

Чжаа Яахуэй адзначыў, што ў большасці самастойна пражываючых пажылых людзей ёсць дзеці, якія жывуць паблізу. Такі лад жыцця не толькі забяспечвае двум пакаленням аўтаномную прастору для жыцця, але і гарантуе даступнасць догляду пажылых людзей. Аднак многія бацькі не хочуць турбаваць дзяцей клопатам аб сабе.

Службы па догляду пажылых людзей цяпер сутыкаюцца з недахопам супрацоўнікаў, і ў будучым гэта сітуацыя будзе пагаршацца. Даныя сведчаць, што ў 2000-м, 2010-м і 2020-м гадах сярэдні памер сямейнай дворагаспадаркі ў Кітаі знізіўся з 3,44 да 3,1, а пасля да 2,62 чалавека адпаведна.

Чжаа Яахуэй заявіў, што ў апошнія гады ў Кітаі значна знізіўся ўзровень інваліднасці сярод пажылых людзей, але паколькі насельніцтва імкліва старэе, то непазбежны і рост колькасці пажылых людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя — сёння гэты паказчык перавышае 46 мільёнаў чалавек. Догляд пажылых людзей у Кітаі па-ранейшаму застаецца праблемай, якая патрабуе вырашэння.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.