Вы тут

У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі тры чалавекі


У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі тры чалавекі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.


«22 красавіка ў 8.10 ва ўстанове аховы здароўя ад траўм, атрыманых 26 сакавіка на пажары ў кватэры на першым паверсе двухпавярховага двухкватэрнага жылога дома ў в. Мокрае Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці, памёр грамадзянін 1960 года нараджэння. Прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні», — распавялі ў прэс-службе.

23 красавіка ў 00.46 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Апаліны Слуцкага раёна Мінскай вобласці. На пажары выяўлены загінуўшыя гаспадар 1962 года нараджэння і грамадзянін 1977 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях.

Прычыны пажару і гібелі ўстанаўліваюцца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.