Вы тут

Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны пройдзе ў Вілейскім раёне


У рамках збору з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Вілейскага раёна ў перыяд з 23 па 25 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта пройдзе камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.


Фота: «Ваяр»

На вучэннях адпрацуюць падрыхтоўку абароны на подступах да населенага пункта і вядзенне засадных дзеянняў, ахову і абарону аб’екта тэрытарыяльнай абароны, забеспячэнне мер ваеннага становішча з прыцягненнем добраахвотнікаў народнага апалчэння.

Мэта вучэння — удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучанне асабовага складу воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў выкананню сваіх абавязкаў пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.